Гэта самы нізкі ўзровень уліковай стаўкі за 315‑гадовую гісторыю існавання Банка Англіі, створанага ў 1694 г.

Зніжэнне стаўкі зроблена для далейшага стымулявання брытанскай эканомікі і пазбягання дэфляцыі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

Разам з тым няясна, ці змогуць ўсе банкі знізіць стаўкі па крэдытах і іпатэцы прапарцыйна ўліковай стаўцы Банка Англіі, бо ўмовы шэрагу крэдытаў прадугледжваюць калідор ставак, за межы якога яны не змогуць выйсці нават пры зніжэнні ставак рэфінансавання, перадае Эхо Москвы.

А врось Нацыянальны банк Беларусі наадварот павысіў сёння стаўку рэфінансавання з 12% да 14%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0