Нацыянальны банк Беларусі не плануе ажыццяўляць чарговую рэзкую дэвальвацыю беларускага рубля,заявілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.
Такім чынам, у Нацбанку абверглі чуткі аб магчымым у найбліжэйшыя дні павышэнні курсу даляра ЗША да 3.100 рублёў.
Паводле слоў прэс-сакратара Нацбанка Міхаіла Журавовіча, рэзкай змены курсу больш ажыццяўляць не плануецца.
"Больш за тое, па выніках сённяшніх біржавых таргоў курс беларускага рубля ўмацаваўся адносна даляра на 10 рублёў і склаў 2.645 рублёў", — падкрэсліў прэс-сакратар Нацбанка.
"Новыя грошы, у тым ліку і памятныя манеты, завозяцца ў банкі толькі ў той дзень, калі пачынаецца іх афіцыйны ўвод у абарачэнне. Так што, калі калісьці і будзе дэнамінацыя, то пра гэта Нацыянальны банк аб'явіць афіцыйна, але ў найбліжэйшы час гэтага не плануецца", — зазначыў М.Журавовіч.Ён таксама зноў абверг чуткі пра магчымую хуткую дэнамінацыю і пра тое, што ў банкі ўжо нібыта завезеныя грошы новага ўзору.
0
0
0
0
0
0