Сёння раніцай у Наваполацку адбылася аварыя з удзелам таксі. Пра ДТЗ у міліцыю паведаміў пацярпелы кіроўца, які паспеў запомніць марку аўтамабіля і яго нумар. Таксіста затрымалі ўжо праз 20 хвілін, паведамляе мясцовая ДАІ.

Аказалася, што мужчына быў п'яны.

Таксіст патлумачыў, чаму пакінуў месца ДТЗ. Паводле яго версіі, ён спяшаўся на выклік, дзе яго чакалі жанчына з дзіцем. Зрэшты, даехаць да кліентаў таксіст так і не паспеў, паколькі яго затрымала міліцыя.

Інспектары склалі на навапалачаніна тры адміністрацыйныя пратаколы: за язду ў п'яным стане, стварэнне аварыйнай сітуацыі і пакіданне месца ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0