Улады брытанскай сталіцы далі папярэднюю згоду на пабудову 305-метровага хмарачоса ў форме цюльпана, піша Bloomberg.

Тут і ніжэй фота: https://thetulip.com/

Тут і ніжэй фота: https://thetulip.com/

Будаваць збіраецца фірма Foster + Partners на замову мільярдэра Джозефа Сафры. Будынак паўстане каля яшчэ аднаго вядомага аб'екту — так званага «гурка», які той самы Сафра набыў за $948 мільёнаў у 2014 годзе.

Адным з самых цікавых элементаў «цюльпана» зробяцца так званыя гандолы — капсулы з наведнікамі, якія будуць рухацца па коле вакол гіганцкіх шкляных пялёсткаў:

Будынак-цюльпан зробіцца другім па вышыні хмарачосам Лондана пасля так званага «аскепка» (на фота — злева):

У амбітнага праекта ўжо з'явіліся праціўнікі. Актывісты арганізацый па абароне брытанскай архітэктурнай спадчыны лічаць, што «цюльпан» сапсуе віды на лонданскі Таўэр. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?