У аграгарадку Ждановічы, каля МКАД, ёсць рэстаран «Заслонаў», названы па прозвішчы таленавітага мастака, які сам жыве ў Парыжы. Мілае месца: інтэр'еры ў матывах мастацкай класікі, крэатыўная, хоць і не танная кухня. Але вось што здараецца, калі не ведаеш замежных моў і ашчаджаеш на перакладчыку.

Паста «Араб'ята» лёгкім рухам прынтара ператвараецца ў пасту «Аrabia», хоць па-італьянску і па-ангельску правільна будзе arrabiata. Так называюць макарону з вострым таматным соўсам. Па-італьянску arrabiata значыць «раззлаваная, раз'ятраная».

Паста па-правансальску робіцца Pasta on provanski. 

А суп (soup) робіцца мылам (soap). 

Варта адзначыць, што ў асноўным меню перакладзена талкова.

Затое ў сезонным, посным меню — памылка на памылцы.

Спадзяёмся, што «Заслонаў» памылкі выправіць, а заадно дадасць у меню нашу нацыянальную, беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?