infoarenda.by
Гаспадары групы кампаній «Алмаз», якая аб'ядноўвае самую вялікую ў Мінску службу таксі, нядаўна адкрылі аднайменны бізнэс-цэнтр. Пра гэта Tut.by распавялі інфармаваныя крыніцы.
Бізнэс-цэнтр «Алмаз» размешчаны на вуліцы Купрыянава. У самім будынку ёсць аўтамыйка, дыспетчарская станцыя, трэнажорная зала, канферэнц-зала, аддзяленне банка. «Тут ёсць усе ўмовы для працы. Зараз у адным месцы можна аплаціць арэнду, правесці дыягностыку. І ў зале пазаймацца», — распавялі таксісты.
Забудоўшчык таксама здае ў арэнду памяшканні пад офісы і гандаль іншым арганізацыям.
Летам 2017 года сілавікі затрымалі дырэктара ТАА «Таксі Алмаз 7788» Віктара Пузікава. Яны падазравалі бізнэсмэна ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры.
Следства ж выявіла, што бізнэсмэн не паказваў выручку, якая паступае ад арганізацый-перавозчыкаў у выглядзе наяўных грошай за аказаныя дыспетчарскія паслугі і арэнду аўтамабіляў таксі.
У выніку Пузікаў прызнаў сваю віну, раскаяўся, актыўна садзейнічаў следству і добраахвотна кампенсаваў шкоду 1,4 мільёна рублёў. Да бізнэсмена была прыменена мера стрымання ў выглядзе закладу.
У маі 2018 года Следчы камітэт па Мінску завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да дырэктара «Таксі Алмаз 7788» і перадаў дакументы пракурору.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, бізнэсмэн падаў хадайніцтва на імя прэзідэнта аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці па правілах арт.88-1 КК. У цяперашні час рашэнне па ім яшчэ не прынята