03.04.2019 / 16:16

Мужчыны-блізняты адмовіліся прызнацца, хто з іх бацька дзіцяці. Плаціць аліменты будуць абодва 5

Суд у бразільскім штаце Гояс прысудзіў дваіх мужчын — ідэнтычных блізнят — да выплаты аліментаў на дзіця, бо ДНК-тэст на бацькоўства ў іх выпадку не даў выразнага выніку, піша Бі-бі-сі.

Адказнікі адмовіліся добраахвотна паведаміць, хто з іх дваіх з'яўляецца бацькам дзяўчынкі: такім чынам яны спадзяваліся пазбегнуць выплаты аліментаў на ўтрыманне дзіцяці.

Браты-блізняты — у матэрыялах суда іх імёны пазначаныя як Фернанда і Фабрыс, а прозвішча не раскрываецца згодна з патрабаваннямі закона — хадзілі на спатканні з жанчынамі па чарзе, выдаючы сябе адзін за аднаго. Таму маці дзяўчынкі не ведае, ад каго з іх дваіх яна зацяжарыла.

Суддзя заявіў, што, хаваючы праўду, адказнікі пазбавілі дзяўчынку права ведаць, хто з'яўляецца яе біялагічным бацькам. Суд пастанавіў упісаць у пасведчанне аб нараджэнні ў графу «бацька» імёны абодвух мужчын.

Кожны з блізнят будзе выплачваць на ўтрыманне дзіцяці 230 рэалаў (каля $60) штомесяц — гэтая сума складае 30% ад мінімальнага заробку ў Бразіліі.

Такім чынам, дзяўчынка будзе атрымліваць у два разы больш аліментаў.

«Адзін з адказчыкаў спрабаваў зламысна ўвесці суд у зман і схаваць факт свайго бацькоўства. Па законе такія гідкія паводзіны павінны быць пакараны», — гаворыцца ў пастанове суддзі.

У матэрыялах справы сцвярджаецца, што блізняты карысталіся сваім падабенствам, каб падманваць жанчын: хадзілі на спатканні, выдаючы сябе адзін за другога, каб кожны меў магчымасць мець як мага больш партнёрак.

Калі «сяброўкі» лавілі іх на здрадзе, браты таксама карысталіся сваім падабенствам як прыкрыццё, заяўляючы разгневаным жанчынам: «Гэта быў не я, гэта ён».

9
Па-коласаўску мудры / Адказаць
03.04.2019 / 17:34
Ах, чаму ў мяне няма брата-блізняці... :-(
1
Theophrastus bombastus / Адказаць
03.04.2019 / 21:22
Брат за брата)
1
maha / Адказаць
03.04.2019 / 22:35
якая нізасць: і з жанчынай сябе паводзілі подла, і за дзіцё не хацелі адказваць, ды яшчэ і суд хацелі падмануць. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру