06.04.2019 / 13:39

Каля Мінска пабудуюць незвычайныя таўнхаўсы ад брытанскіх архітэктараў ШМАТ ФОТА 3

Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» прэзентаваў сучасныя таўнхаўсы, што з'явяцца ў жылым комплексе «Зялёная гавань». У распрацоўцы праекта бралі ўдзел англійскія архітэктары.

«Зялёная гавань» узводзіцца за 3,5 км ад МКАД, па суседстве з заказнікам «Сціклева» і гольф-палямі з уласнай акадэміяй.

Будаўніцтва комплексу ўжо ў самым разгары, і нядаўна забудоўшчык прэзентаваў тут новы тып жылля: таўнхаўсы. Гэтыя дамы ўяўляюць сабой некалькі двухпавярховых прыватных дамоў, аб'яднаных разам. Кожны мае ўласны ўчастак і месца для аўтамабіля.

У «Зялёнай гавані» з'явяцца таўнхаўсы двух відаў: на 127 і 137 квадратных метраў. Усярэдзіне прадугледжаныя велізарная гасцёўня з буфетам і кухняй (да 46 «квадратаў»), тры спальні, столькі ж прыбіральняў, вялікая гардэробная і пральны пакой.

Але гэта толькі бачанне архітэктара — канчатковую планіроўку можна прыдумаць яшчэ на этапе будаўніцтва. Нязменнымі застануцца столі — 2,8 метра. Акрамя таго, у кожным доме прадугледжана міні-кацельня, а з кранаў пацячэ пітная вада з уласных свідравін.

Фасады атынкуюць і, на выбар уласніка, стылізуюць пад цэглу, графіт ці дрэва. Кожны дом мае ўчастак ад 0,4 да 1,4 «соткі» — аптымальная плошча для асабістага саду, невялікага агарода і зоны для барбекю. Задні двор арганізаваны з боку катэджаў, а з боку вуліцы прадугледжана пляцоўка для некалькіх аўтамабіляў.

«Таўнхаўсы — гэта ідэальны варыянт для тых, хто хоча жыць у загарадным доме, але не гатовы траціць вялікія грошы. Многіх спыняе неабходнасць клапаціцца пра свой дом і даглядаць участак. А таўнхаўсы дазваляюць весці загарадны лад жыцця, не абцяжарваючы сябе ніякімі клопатамі. Займацца эксплуатацыяй усіх дамоў і грамадскіх прастораў у «Зялёнай гавані» будзе ўласная кіруючая кампанія», — распавядае дырэктар «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік.

Тэрыторыя загараднага квартала будзе часткова абгароджанай — перамяшчацца на аўтамабілі змогуць толькі жыхары і іх госці. Побач з таўнхаўсамі з'явяцца скверы і дзіцячыя пляцоўкі. Прадугледжаныя і зялёныя зоны з турнікамі і месцамі для заняткаў ёгай.

Сярод аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры — дзіцячы сад і школа. Таксама будуць выдзеленыя месцы пад крамы, аптэкі, кафэ і рэстараны. У праект закладзеная і пляцоўка-форум, дзе змогуць сустракацца жыхары комплексу.

Паспейце забраніраваць таўнхаўс па стартавых цэнах! Тэлефануйце: +375 (29) 380 70 90

ТАА «Астодэвелапмент», УНП 691759953

14
Чебаркуль / Адказаць
05.04.2019 / 09:58
И нас убеждают в том, что это красиво? А потом что? Всеобщая чипизация?
1
Свободный / Адказаць
06.04.2019 / 18:50
Вот палучу сваи пяццот и в танхаус сразу
0
Алл / Адказаць
06.05.2019 / 03:34
Интесно англичане могут построить  нам поле для гольфа или хотя бы крикета? Таким видом спорта у нас никто наверное не увлекаться .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру