Два салдаты павесіліся ў пушчы. Мясцовыя жыхары расказваюць, што, нібыта, тыя двое прымушалі малодшага па тэрміне службы салдата выканаць за іх заданне.

Два салдаты з мясцовай памежнай заставы ўцяклі і павесіліся ў пушчы. Гэта найрадчэйшы выпадак групавога самагубства ў беларускім войску.

У вайсковай пракуратуры памежных войскаў акалічнасці трагедыі на Свіслацкай памежнай заставе пракаментаваць адмовіліся, параіўшы напісаць пісьмовы запыт.

Пэўную інфармацыю ўдалося атрымаць ад мясцовых жыхароў. Расказваюць, што, нібыта, тыя двое прымушалі малодшага па тэрміне службы салдата выканаць за іх заданне. «Малады» загад не выканаў. Атрымаўшы кухталёў, паскардзіўся камандзірам. У выніку на заставу завіталі следчыя. Паводле чутак, вінаватых, якім да звальнення засталося два тыдні, добра пужнулі, прыгразіўшы дысбатам. І тыя не вытрымалі. Мясцовыя кажуць, што смерць двух салдатаў у літаральным сэнсе ўскалыхнула заставу. Лёс яе камандзіраў цяпер няпэўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?