У траўні Беларуская чыгунка плануе зняць абмежаванні па продажы праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй. Іх можна будзе набываць нават ў дарозе, перадае «Чыгуначнік Беларусі». 

Як растлумачыў намеснік начальніка профільнай службы Упраўлення дарогі Аляксандр Казачок, праект прадугледжвае абсталяванне вагонных участкаў мабільнымі тэрміналамі кантролю дакументаў (МТКД). Дадзеныя прылады дазволяць цалкам адмовіцца ад папяровых ведамасцяў са спісамі пасажыраў, якія набылі квіток з электроннай рэгістрацыяй. 

Наступным этапам стане дапрацоўка сістэмы продажу праязных дакументаў для ўкаранення рэжыму рэалізацыі білетаў па ходзе руху і зняцця абмежаванняў для электроннай рэгістрацыі. У цяперашні час пасля адпраўлення цягніка набыць квіток, а таксама здаць ці абмяняць яго праз інтэрнэт з электроннай рэгістрацыяй нельга. Зрабіць гэта можна толькі ў касе.

У першую чаргу новаўвядзенне закране найбольш папулярныя кірункі: Мінск — Брэст і Мінск — Гомель. Падрыхтоўчыя работы плануецца завяршыць да мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0