04.04.2019 / 11:18

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэта злачынства. Яны там паставілі кавалак казённага каменю і думаюць, што ля яго будуць плакаць людзі» 11

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч пракаментавала для «Нашай Нівы» сітуацыю, якая склалася ў Курапатах, дзе дэмантуюць і вывозяць крыжы.

«Ясна адно, што дзяржава наступае на народную ініцыятыву. Дзяржава хоча ўзяць усё пад свой кантроль, не разумеючы, што ўсё ўзяць пад кантроль немагчыма. Гэтыя крыжы ўсё адно застануцца ў памяці, у нашай свядомасці.

Гэта наступ, наступ на ўсю грамадзянскую ініцыятыву. Я думаю, што Курапаты былі сімвалам народнай самастойнасці, народнай памяці. І дзяржава не хоча з гэтым мірыцца, асабліва перад выбарамі. Таму ідзе такая зачыстка. Гэта ўсё формы свабоды, а дзяржава не хоча мірыцца ні з якой свабодай.

Што казаць, калі міністр унутраных спраў [Ігар Шуневіч — «НН»] надзявае касцюм генерала НКВД і ідзе на нейкае святкаванне. І калі Лукашэнка выступаў, то сказаў міністру: «Вам няма чаго саромецца». Дзяржава не хоча мірыцца, прызнаваць рэпрэсіі. Дзяржава хоча пакінуць мінулае ў разуменні тых сталінскіх часоў.

Ні пра якое пакаянне пакуль гаварыць нельга. Яны думаюць, што паставяць помнік свой і такім чынам выкупяць свае грахі, кроў, смерці. Не, гэтым яны не выкупяць. Гэтым яны зробяць толькі тое, што больш сур’ёзным будзе да іх рахунак у будучыні. А ён абавязкова будзе.

Курапаты — унікальны народны помнік. Сам народ знайшоў яму форму, сам народ ваяваў за яго, адваяваў яго. Нічога падобнага, колькі б я ні ездзіла па свеце, я не бачыла. І яны думаюць, што паставяць кавалак гэтага казённага камяню і людзі пойдуць туды плакаць? Не, гэтага не будзе ніколі. І нават таму гэта злачынства».

Запісаў ЗП

1
Аnita / Адказаць
04.04.2019 / 11:30
Все вопросы к министру Бондарю и к Дрыге,которая курирует идеологию в министерстве,на каком основании,охраняемая зона подверглась нападению вандалов и уничтожению крестов?Это нарушение закона об охране.
6
Лявонiха / Адказаць
04.04.2019 / 11:49
Паважаная Святлана!
Нет ни какой державы!
Есть Лукашенко ккоторый понабирал себе вертикаль 
и правит от имени белорусов!
Это белорусы его выбирают и никто другой!
Это белорусы по заказу сваего лидара уничтожают природу и заказники.
Это белорусы фальсифицируют выборы в избирательных комиссиях.
Это одни белорусы сажают других белорусов по сфабрикованым делам.
Скоро новые выборы. И Лукашенко опять их выиграет даже неформально.
Здесь ничего нормальные люди изменить не могут.
И только Северинец с Дашкевичем несут свой крест.
35
Алякасандр / Адказаць
04.04.2019 / 12:18
Творческие люди - это проблема Беларуси!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру