Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Колькасць адтэрміновак ад войска трэба пераглядаць, цяпер іх пералік вельмі вялікі. Такое меркаванне выказаў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Бобрыкаў, перадае БЕЛТА.

Дэпутат адзначыў, што дэмаграфічная сітуацыя досыць складаная. «Цяпер у нас ідзе вялікі некамплект прызыўнога кантынгенту. Вядома, трэба пераглядаць пытанні адтэрміновак. Бо такая колькасць адтэрміновак, асабліва па адукацыі, — гэта вельмі шмат, — падзяліўся меркаваннем Сяргей Бобрыкаў. — У недалёкім мінулым служылі ўсе, каму споўнілася 18 гадоў. І нічога страшнага, калі малады чалавек будзе служыць у войску, нават калі прызавуць з лавы ВНУ».

«Дрэнна, калі ёсць зброя, боепрыпасы, тэхніка, а валодаць ёю ніхто не ўмее. Радзіму абараняць трэба ўмець кожнаму, я лічу», - дадаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0