Такую думку выказаў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек).
«Крыжу Ісуса Хрыста пакланяцца… Вялікі Пост для ўсіх хрысціянаў гэта час асаблівага ўшанавання Крыжа Ісуса Хрыста. Сёння — 4 красавіка 2019 г. хрысціяне Беларусі з болем і жахам глядзяць на крыжалом у Курапатах», — напісаў архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.
Ягоную заяву распаўсюдзіў Аляксандр Шаўцоў, сьвятар парафіі святога пакутніка Язафата ў Полацку. Заяву ён апублікаваў у сваім акаўнце на facebook.