Грамадства1111

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў тэрмінова прыпыніць знос крыжоў у Курапатах

catholic.by

Заяву кіраўніка Каталіцкага касцёла Беларусі публікуе catholic.by.

«Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванокоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме. Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне з’яўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры», — гаворыцца ў заяве.

«Праблема Курапатаў цягнецца ўжо даўно і мае глыбокія карані, але яе неабходна як мага хутчэй вырашыць.

Пасля таго, як напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя шырокай грамадскасці стала вядома пра месца злачынства, неабходна было правесці адпаведныя і грунтоўныя даследаванні, як гэта зроблена ў іншых падобных месцах масавых пахаванняў, каб мець упэўненасць у тым, што тут адбылося. Кожнае месца смерці і пахавання паводле хрысціянскай — і не толькі — традыцыі ўшаноўваецца. Гэтае месца — святое: месца памяці і малітвы», — адзначае арцыбіскуп.

«У кастрычніку было паведамлена, што да канца мінулага года ў Курапатах будзе ўстаноўлены памятны знак, каля якога таксама можна будзе памаліцца. Аднак ніхто не спытаў прадстаўнікоў веравызнанняў, як павінна выглядаць месца малітвы, асабліва капліца: ці яна павінна быць міжканфесійнай і міжрэлігійнай, ці, можа, лепш кожнаму веравызнанню мець сваю. Між тым неабыякавыя да трагедыі масавых забойстваў людзі прыходзілі ў Курапаты, каб памаліцца, і імкнуліся нейкім чынам пазначыць гэтае месца і ўшанаваць памяць забітых і пахаваных тут продкаў і суайчыннікаў», — адзначае мітрапаліт.

Такім чынам ва ўрочышчы з’явіліся крыжы, як гэта спрадвеку прынята рабіць на могілках і ў месцах пахаванняў. Крыжы ставілі без афіцыйнага дазволу, але ўлада не забараняла гэтага рабіць.

За апошнія 30 гадоў паступова з’явіўся своеасваблівы «Курапацкі пантэон» — стыхійны мемарыял, вядомы ва ўсім свеце.

Таму нечаканы знос крыжоў выклікае, мякка кажучы, здзіўленне. Ніхто не кажа пра тое, што не трэба ўпарадкаваць тэрыторыю ўрочышча Курапаты, але не коштам абразы пачуццяў вернікаў. Я лічу, што неабходна арганізаваць грамадскае абмеркаванне плану ўпарадкавання тэрыторыі Курапатаў з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

Больш за тое, акцыя зносу крыжоў праводзіцца падчас Вялікага посту, калі ўсе хрысціяне свой позірк скіроўваюць на Крыж Хрыста — знак нашага збаўлення і надзеі. З крыжам ваявалі атэісты, нішчылі яго. На вялікі жаль, сёння, калі афіцыйна няма дзяржаўнай ідэалогіі атэізму, яна зноў рэальна праяўляецца.

Заклікаю адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні і шляхам дыялогу розных палітычных і грамадскіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў распачаць працэс урэгулявання сітуацыі.

Наша краіна патрабуе стабільнасці, а раскачванне чоўна палітычнага і грамадскага жыцця супярэчыць гэтаму. Крыж не павінен падзяляць, бо ён яднае неба з зямлёю, а людзей — паміж сабою ў адзіную сям’ю братоў і сясцёр. Нездарма нават вядомы кожнаму з першага класа знак складання выглядае менавіта ў форме крыжыка», — адзначаецца ў заяве.

У Курапатах зносяць крыжы, па перыметры ставяць казённую агароджу

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць