04.04.2019 / 16:55

Міліцыя затрымала 15 чалавек за пратэст супраць зносу крыжоў у Курапатах

Ад 3 да 6 гадзін знаходзяцца ў міліцыі 15 затрыманых у Курапатах, паведамляе Наста Дашкевіч.

Асаблівую ўвагу яна звяртае на Валянціну Яроменак, у якой 4-х гадовая дачка ў садку, і ніхто апроч яе не можа яе забраць, бо Уладзімір Яроменак цяпер не ў Беларусі.

Spring96.org вядомыя прозвішчы дзевяці актывістаў: Паўла Севярынца, Дзяніса Урбановіча, Зміцера Дашкевіча, Філіпа Шаўрова, Ніны Багінскай, Арцёма Кляпца, Валера Рабцава, Валянціны Яроменак, Віталя Трыгубава.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру