4 і 5 студзеня пад коламі цягнікоў загінулі дзве жыхаркі Баранавічаў. Па сведчаннях відавочцаў, зрабілі гэта яны добраахвотна.

Першая трагедыя здарылася ў нядзелю 4 студзеня прыблізна а 8-й гадзіне раніцы на чыгуначным участку Пагарэльцы-Гарадзея, паведамляе баранавіцкая газета «Intex-press». Паводле супрацоўнікаў транспартнай міліцыі, машыніст цягніка № 132 «Брэст-Масква» заўважыў чалавека, што ляжаў на рэйках. На папераджальныя сігналы чалавек не рэагаваў. Экстраннае спыненне цягніка на жаль не прадухіліла трагедыю — 54-гадовая жыхарка Баранавічаў загінула.

Следства схіляецца да версіі самагубства, бо па словах родных жанчыны, апошнім часам яна паводзіла сябе неадэкватна.

На наступны дзень у 19.35 у дзяжурны аддзел Баранавіцкай транспартнай міліцыі паступіла новае паведамленне пра смерць на чыгунцы. Каля прыпыначнага пункта «Лакаматыўнае дэпо» пад коламі цягніка № 111 «Мінск-Брэст» загінула жыхарка Баранавічаў, 1960 г.н. Па словах сведак і машыніста жанчына сама кінулася пад цягнік.

Паводле «Intex-press»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0