04.04.2019 / 18:48

Зяленскі паклікаў Цімашэнка быць вядучай на дэбатах з Парашэнкам ВІДЭА 28

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі прапанаваў Юліі Цімашэнка, якая заняла трэцяе месца ў першым туры выбараў, быць гарантам «сумленных правіл» маючых адбыцца дэбатаў з дзеючым кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта Зяленскі заявіў у сваім відэазвароце.

«Каб пазбегнуць подкупаў, правакацый, адміністрацыйнага ціску, мы прапануем прызначыць асобнага незалежнага арбітра і вядучага для правядзення дэбатаў. Юлія Цімашэнка, вы занялі трэцяе месца ў першым туры і не падтрымалі ні аднаго з кандыдатаў, ці зможаце вы стаць гарантам сумленных правіл і роўных магчымасцяў на дэбатах?» — сказаў Зяленскі.

25
Туш / Адказаць
04.04.2019 / 18:54
Рэд. Выдалена
6
Чарнарусь / Адказаць
04.04.2019 / 18:54
Почему он до сих пор из образа не вышел
12
Алесь Страчук / Адказаць
04.04.2019 / 18:59
А вось тут - ГЛУПСТВА паўнейшае!!! Гэьа як неразумнае дзіце, якое бачыць, што над жартам пасмяяліся і не можа спыніцца. Перабольшвае, а гэта ўжо не смяшыць, а раздражняе. Пасля такога і Парашэнка можа не прыходзіць смела!!!!!
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру