04.04.2019 / 19:26

Прэзідэнт Эстоніі абвясціла рускую мову пагрозай для дзяржаўнасці 28

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што выкладанне рускай мовы ў школах краіны з'яўляецца пагрозай для эстонскай мовы і культуры, паведамляе Postimees.

«Бестэрміновы працяг двухмоўнай школьнай сістэмы з'яўляецца пагрозай для існавання эстонскай мовы і культуры і ніяк не павялічвае згуртаванасць эстонскай дзяржавы», — сказала Кальюлайд.

Паводле яе слоў, у краіны ёсць адзіная дзяржаўная мова і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ гаварылі па-эстонску. Палітык падкрэсліла, што нізкі ўзровень валодання эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў рускай абшчыны. Яна таксама адзначыла, што ў краіне па-ранейшаму няма школ і дзіцячых садоў, якія працуюць цалкам на эстонскай мове.

41
Жвір / Адказаць
04.04.2019 / 19:29
Ну, ім няма чаго баяцца, у іх расейскай мовы няма, ну, я ня чуў...
24
Той самы / Адказаць
04.04.2019 / 19:39
Сказала тое, што ёсьць! Расейская мова - гэта забойца нацыянальных моў і культур. Беларусь гэтаму прыклад. Гэтаму прыклад і шматлікія народы паняволяныя імпэрскай Расеяй, мовы якіх зьнішчаны Масквой.
25
Звыклы беларус / Адказаць
04.04.2019 / 19:39
Абсалютна разумная и своечасовая прамова !
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру