04.04.2019 / 22:54

З Мінскага РУУС пачалі вызваляць затрыманых каля Курапатаў дапоўнена 3

Затрыманьне кіраўніка «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча ля Курапатаў. На момант публікацыі Урбановіч застаецца затрыманым.

А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Гадзінай раней вызвалілі Валянціну Яроменак. Частка затрыманых знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе «Радыё Свабода».

Піліп Шаўроў сказаў Свабодзе, што на іх склалі пратакол паводле артыкула 17-1 — гэта дробнае хуліганства. Нібыта «перашкаджалі працы будаўнікоў з прадпрыемства «Заслаўебудіндустрыя», размахвалі рукамі і крычалі».

Ім адразу ўручылі позвы ў суд на 18 і 19 красавіка. Паводле Шаўрова, зь імі размаўляў начальнік РУУС.

«Нам сказалі, што хутка ўсіх вызваляць. Пакуль мы чакаем сяброў каля будынку Менскага РУУС на вуліцы Скарыны», — сказаў Піліп Шаўроў.

Таксама стала вядома, што Зміцер Дашкевіч таксама цяпер на волі.

4
Звыклы беларус / Адказаць
04.04.2019 / 22:07
шуняукау - на ланцуг!
4
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
04.04.2019 / 22:17
Паслядоўнікаў сталінскіх катаў можна перамагчы толькі калі паўстане уся нацыя.Жыве Беларусь !
4
Дед Мороз / Адказаць
04.04.2019 / 23:05
так а зачем было вообще задерживать и вывозить?
шунявские протоколы можно же было и на месте выписывать....
показать бурную деятельность?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру