05.04.2019 / 13:29

«Такая рэч знойдзена ўпершыню»: Марзалюк сцвярджае, што ў Бабруйску адшукалі шлем IX—XI ст. ФОТА 11

У Бабруйску пры работах у рачным порце знайшлі шлем канца IX — пачатку XI стагоддзя, паведаміў БелТА старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

house.gov.by

Паводле яго слоў, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка. «Такая рэч у краіне знойдзена ўпершыню. Аналагі ёсць ва Украіне, у дружынных магільніках у знакамітай «Чорнай магіле» (курган у Чарнігаве) і ў Шаставіцы», — адзначыў Ігар Марзалюк. У гэтыя выходныя на месцы, дзе выявілі шлем, будуць праводзіцца раскопкі. Навукоўцы разлічваюць, што ён стане не адзінай унікальнай знаходкай.

Шлем добра захаваўся. Трэба будзе вырашыць пытанне аб яго кансервацыі. Плануецца, што знаходку перададуць спецыялістам для даследаванняў.

12
Ladzimir / Адказаць
05.04.2019 / 14:01
Гэты "гісторык" можа сцвяржаць, што заўгодна_ ен дэпутат!
Яму не патрэбна апраўдвацца за неправераныя дадзеныя! Што ляпнуў, тое ляпнуў- таоенавакол- нават прэзідэнт пляце нібы-што!!! 
3
Light_drive / Адказаць
05.04.2019 / 14:03
Тысячу год пралежау! А гавораць, што у нас гiсторыi няма.
9
Павел Ас / Адказаць
05.04.2019 / 14:30
Калі яго не паспелі закансервіраваць, то зараз там ТРУХА а не шлем. :(
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру