Фота: Kilimas Arts

Фота: Kilimas Arts

5 красавіка міністр асветы, навукі і спорту Літвыі д-р Альгірдас Манкявічус падпісаў новы дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ЕГУ, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Аснова заяўкі — Стратэгія ЕГУ на 2019-2024 гады, дзе адным з ключавых накірункаў з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя ўніверсітэта. Апроч выдання новай ліцэнзіі Цэнтр ацэнкі якасці адукацыі Літвы зарэгістраваў адноўленыя навучальныя праграмы ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.

Па словах рэктара праф. Сяргея Ігнатава: «Універсітэт прыступае да актыўнай інтэрнацыяналізацыі навучальнага працэсу і акадэмічнага асяроддзя. Падчас прыёмнай кампаніі ЕГУ прапануе абітурыентам цалкам перагледжаны змест навучальных праграм, а таксама зусім новыя праграмы, як, напрыклад, доўгачаканая магістарская праграма ў галіне дызайну».

У 2019 годзе ЕГУ ладзіць набор на 8 навучальных праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0