У наймацнейшай хакейнай лізе свету НХЛ выступае ўсяго чатыры беларусы. І во дзіва, двое з іх пастаянна шукаюць між сабой разборак разборак на пляцоўцы. Гэта пра нападаючых «Манрэаля» і «Таронта» Сяргея Касціцына і Міхаіла Грабоўскага адпаведна.

Упершыню гэтыя гульцы завяліся у лістападзе. Сённяшняй ноччу адбыўся працяг той гісторыі. Калі першы раз пачаў бойку малодшы з братоў Касціцыных, то на гэты раз нарваўся ўжо Міхаіл. Абодва хакеісты ў выніку атрымалі па 10 хвілін штрафу. Не выключана, што Грабоўскага могуць дыскаваліфікаваць на некалькі гульняў.

Раней абодва хакеісты выступалі за «Манрэаль». Відаць, менавіта тады між імі і прабегла чорная котка. Мо дзяўчыну якую не падзялілі? :) Кепска, што ўсё гэта можа адбіцца на мікраклімаце ў зборнай.

Бойка №1

Бойка №2

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?