Грамадства99

Берасцейцы сабраліся каля дома жанчыны, якую міліцыя спрабавала затрымаць за расклейванне ўлётак пратэсту

Жыхары Брэста працягваюць пратэсты супраць пабудовы акумулятарнага завода паблізу горада. Сёння дзясяткі берасцейцаў сабраліся каля дома жанчыны, якую міліцыя спрабавала затрымаць.

У доме доктара-неўролага Таццяны Фесікавай у прадмесці Сцімава сёння а 17.00 пачаўся агляд, санкцыянаваны пракурорам Брэсцкага раёна. Падставай для агляду стаў факт «незаконнага расклейвання ўлётак на адміністрацыйных будынках у вёсцы Тэльмы-1» Брэсцкага раёна, паведаміў «Брестской газете» праваабаронца Раман Кісляк. На ўлётках было фота затрыманага 3 красавіка актывіста пратэстаў 62-гадовага Майсея Мазько, эканома мясцовага праваслаўнага манастыра. У машыне, на якой ехаў Мазько, выявілі патроны і рэчыва, падобнае да тратылу, і, хоць Мазько заявіў, што не ведае, адкуль там апынуўся той пакет, на яго завялі крымінальную справу, ён цяпер знаходзіцца ў ізалятары Ленінскага РАУС. Затрыманы на трое сутак і ягоны сын Дзяніс Мазько. Як сказана ў пастанове аб правядзенні агляду, датычнымі да распаўсюджвання ўлётак могуць быць Таццяна Фесікава і Ігар Зубік.

Па словах Кісляка, супрацоўнікі Брэсцкага РАУС правялі агляд у доме Таццяны Фесікавай, у прысутнасці адваката ўзялі тлумачэнні. А потым прыехалі міліцыянты з Ленінскага РАУС і сказалі, што забіраюць яе. За знаходжанне на плошчы Леніна з жоўтымі шарыкамі 31 сакавіка на яе складзены пратакол па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» КаАП РБ. Інфармацыя пра гэта хутка распаўсюдзілася па сацсетках, і каля хаты сабраліся абураныя людзі.

Яны не далі вывезці Фесікаву. Драматызм сітуацыі быў у тым, што на месца выклікалі інспекцыю па справах непаўналетніх. Муж доктара Фесікавай у камандзіроўцы, і, калі яе забралі б, сын-падлетак застаўся б адзін дома. Людзі не разыходзіліся і настойвалі на тым, каб жанчыну выклікалі ў РАУС позвай у працоўны дзень.

Людзі вялі анлайн-трансляцыі падзей. Вось адна з іх, што сабрала пад 1000 лайкаў:

Фесікавай стала кепска, выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, жанчыну забралі ў бальніцу. Людзі праводзілі Фесікаву апладысментамі.

Следам за ёй на машынах паехалі іншыя актывісты, каб яе не затрымалі ў машыне дактароў. Каля 23.40 Фесікаву паклалі ў кардыялогію, піша сайт «Брестской газеты».

Таццяна Фесікава — адна з галоўных актывістак кампаніі супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. Увесну мінулага года пасля выступлення на мітынгу «Берасцейкі супраць свінцу» яе звольнілі з працы — жанчына працавала неўролагам ў гарадской бальніцы. Восенню мінулага года яе аштрафавалі на 10 базавых за налепкі супраць завода.

Берасцейцы баяцца забруджвання глебаў і водаў свінцом, які ўтрымліваецца ў акумулятарах. Асабліва ўстурбаваныя жыхары заможных прыгарадных вёсак, што знаходзяцца каля будучага завода. 

Улады лічаць, што пабудова акумулятарнага завода эканамічна мэтазгодная і не нанясе недапушчальнай шкоды экалогіі. На заводзе плануецца выпускаць спачатку 1 млн акумулятараў за год, а пасля павялічыць гэтыя аб'ёмы яшчэ ўдвая. Будуе прадпрыемства прыватны капітал, ААТ «Айпаўэр». На заводзе маюць працаваць 188 чалавек. 

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя3

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву19

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць