Яго калегу — машыніста аўтавышкі, падазраюць у прычыненні смерці па неасцярожнасці. Заведзена крымінальная справа.

Трагедыя адбылася 16 лістапада 2018 года ў Сенненскім раёне. 59-гадовы рабочы рамантаваў дах ангара каля фермы. Мужчына знаходзіўся ў кошыку пад'ёмніка трактара. Люлька сарвалася і звалілася, рабочы атрымаў траўмы, ад якіх памёр у бальніцы.

Калега загінулага — 50-гадовы машыніст аўтавышкі, парушыў патрабаванні бяспекі, з-за чаго люлька і ўпала.

Машыніст прызнаны падазраваным у прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0