06.04.2019 / 12:14

У Магілёўскай вобласці пры выпальванні сухой травы загінула пенсіянерка 2

Пенсіянерка загінула ў вёсцы Янаполле Хоцімскага раёна пры выпальванні сухой травы на падворку, паведамляе МНС.

Інфармацыя аб пажары сухой травы паступіла ратавальнікам 5 красавіка ў 16.55. У выніку ўзгарання загінула жанчына 1936 года нараджэння. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём (выпальванне сухой расліннасці).

За суткі падраздзяленні МНС у вобласці здзейснілі 55 выездаў, у тым ліку 34 — на тушэнне сухой расліннасці.

0
mikola ramanau / Адказаць
06.04.2019 / 15:59
Travu  bolei ne vypalivac ! Tak mozna i Krainu Spalic !
1
Раман / Адказаць
06.04.2019 / 17:26
Калi сама падпалiла, то сама i вiнаватая
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру