25 сакавіка 61-гадовая Сесіль Эледж нарадзіла ўласную ўнучку — дачку яе сына Мэцью Эледжа і яго мужа — Эліята Догерці, паведамляе Reuters.

Мэцью Эледж і Эліёт Догерці ўзялі шлюб некалькі гадоў таму і вырашылі завесці дзіця. Пры гэтым яны жывуць у кансерватыўнай Небрасцы.

Сесіль Эледж прапанавала ім стаць сурагатнай маці для іх дзіцяці.

«Я проста ніколі не вагалася. Я была такая ўсхваляваная, што змагу стаць часткай гэтай прыгоды разам з імі… Гэта была проста безумоўная любоў», — кажа яна.

Калі гэтая прапанова ўпершыню прагучала, Сесіль Эледж было 59 гадоў, і ў сям'і яе ўспрынялі як жарт. Больш за тое, жанчына ўжо была ў менапаўзе. Аднак лекар-рэпрадуктолаг сказаў, што такі варыянт магчымы. Трэба было толькі знайсці донара яйцаклеткі. Ім стала сястра Догерці Лі Йрыбе.

Цяжарнасць працякала без праблем.

На фота Эліёт Догерці корміць сваю дачку, якую назвалі Ума-Луіза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0