06.04.2019 / 16:51

Вуліцу Якубоўскага ў Магілёве перабягаў дзік ВІДЭА 3

Дзік, які перабягаў мост па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве, трапіў у аб'ектыў падпісчыка суполкі «Магілёў Real».

Дзікі з'яўляюцца сур'ёзнай пагрозай для людзей. Нават прафесійныя паляўнічыя асцерагаюцца гэтых жывёл і выконваюць строгія меры засцярогі. Звычайна дзікія жывёлы асцерагаюцца людзей і заходзяць у гарады толькі ў выніку экстрэмальных абставін або з-за хваробы, напрыклад, шаленства, якое перадаецца чалавеку і лячэння ад якога не існуе. Папуляцыя дзікоў у Беларусі ў апошнія гады скарацілася ў дзясяткі разоў, таму што дзяржава заахвочвае адстрэл гэтых жывёл.

1
mikola ramanau / Адказаць
06.04.2019 / 20:07
Dzika ni czapac ! I tak amal usih zniscyli !
0
Inger / Адказаць
08.04.2019 / 05:13
Oj tam, adzin dzik, u nas na Juglie jany czasam celymi stadami, i vialikija i malyja, noczczu na tramvajovych rejkach pasucca. ;-)
@ "дзяржава заахвочвае адстрэл гэтых жывёл" - heta tak sama "úparadkavannie"? Bo aposznimi czasami kozhnaje naviadziennie paradku z boku dziarzhavy atrymlivajecca zniszczenniem czahoniebudz' czy kahoniebudz'.
0
Жвір / Адказаць
08.04.2019 / 09:55
Inger, што Югла, да мяне пад лоджыю, у Пурвціемс, цэлы статак прыходзіў. Сусед паліцыю выклікаў, тыя прыехалі, асьвятлялі іх пражэктарамі й "кракалі" сваімі сігналямі, а дзікі спакойна пад'ядалі апаўшыя яблычкі (у мяне яблыні пад вокнамі) і чамусьці гал'лё бэзу ім упадабалася, яго таксама пад'елі, і карэньні крыху падрылі... 
 Падсілкаваўшыся, яны пашыхтаваліся "па ранжыру", ды пакрочылі ў Бікіерніекскі лес...І пофік ім тая паліцыя...:) У мяне й фоты нейдзе захаваліся. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру