Айчынныя банкі адчайна завабліваюць укладчыкаў заманлівымі ўмовамі і неверагоднымі працэнтнымі стаўкамі. Infobank.by дае карысныя парады грамадзянам.

Першае, што найбольш хвалюе патэнцыйных укладчыкаў, гэта пытанне: ці верне банк уклады. Рэклама ў банках кажа пра гарантаванае дзяржавай вяртанне сродкаў кліентаў. Гэтая гарантыя замацаваная дэкрэтам № 22, падпісаным Лукашэнкам падпісаным 4 лістападу 2008 г. У выпадку адклікання ў банка ліцэнзіі, укладзеныя сродкі грамадзянам верне Агенцтва па гарантаваным банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў. Таксама Нацбанк гарантуе датэрміновае вяртанне сродкаў па першым патрабаванні грамадзянаў.

Другое гарачае пытанне – атрыманне прыбытку. Тут чалавек паўстае перад выбарам укладаў, якія адрозніваюцца працэнтнымі стаўкамі і, адпаведна, памерамі прыбытку. Ёсць фіксаваная і плаваючая стаўкі. Фіксаваная, як правіла, усталёўваецца на ўклады з кароткімі тэрмінамі і цягам вызначанага перыяду захоўвання не змяняецца (апошняе не выключае магчымасці перагляду яе з наступнага тэрміну). Такая стаўка прываблівае магчымасцю атрымліваць за вызначаны перыяд часу канкрэтны прыбытак.

Памер плаваючай стаўкі залежыць ад сумы ўкладу, тэрміну захоўвання, змянення стаўкі рэфінансавання Нацбанку. Калі ваш уклад разлічваецца ў залежнасці ад стаўкі рэфінансавання, то змяняцца ён будзе ў адзін дзень з павелічэннем або змяншэннем першай.

Часам банкі прапануюць сумешчаныя варыянты ўкладаў. Напрыклад: першыя некалькі месяцаў працэнтная стаўка не змяняецца, а затым пачынае «плаваць». Але яшчэ невядома куды выплыве яна напрыканцы тэрміну захоўвання грошай.

У любым разе грамадзянам трэба вельмі пільна вывучаць дамову з банкам.

Пры выбары канкрэтнага віду ўкладу трэба звярнуць увагу на любыя дробязі. Калі стаўка «плавае», то трэба высветліць чаму і ў залежнасці ад чаго.
Трэба таксама памятаць пра права банкаў у аднабаковым парадку змяніць стаўку дэпазіту.

Цікавіць укладчыкаў і пытанне магчымасць расходных аперацый. Зняць свае грошы не забароніць ніводзін банк, але большасць з іх практыкуе пры гэтым штрафныя санкцыі, як напрыклад, пераразлік прыбытку па заніжанай працэнтнай стаўцы. Часцей за ўсё такія аперацыі абмяжоўваюцца зняццем толькі налічаных працэнтаў, альбо па выніках пэўнага базіснага перыяду, альбо ў межах вызначанай сумы (напрыклад паловы першапачатковага ўнёску).

Капіталізацыя працэнтаў — гэта далучэнне налічанага за перыяд прыбытку да рэшты ўкладу з тым, каб у наступным перыядзе працэнты налічваліся на павялічаную суму. У дадзеным выпадку мае значэнне перыядычнасць капіталізацыі: гадавая або штомесячная. Першая дае большы прыбытак.

Не ўсе ўладальнікі ўкладаў ведаюць пра пралангацыю ўнёскаў, то бок аўтаматычнае пераафармленне дэпазіту на аналагічны тэрмін з тымі ж умовамі захоўвання па заканчэнні тэрміну ўкладу.
Адкрываючы ўклад трэба абавязкова пацікавіцца, ці прапануецца такая паслуга, інакш па заканчэнні тэрміну захоўвання сродкаў працэнты кліенту будуць налічвацца паводле стаўкі да запатрабавання (0,5-1% гадавых). Банк не абавязаны паведамляць грамадзянам пра сканчэнне тэрміну дзеяння ўкладу.

У любым выпадку, атрымае чалавек рэальны прыбытак ад укладанняў ці не – шмат у чым залежыць ад яго паводзінаў і абазнанасці.

Паводле Infobank.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0