06.04.2019 / 23:49

Масавая бойка ў Калядзічах: мясцовыя жыхары на BMW X5 супраць дастаўшчыкаў вады ВІДЭА 13

У прамзоне вёскі Калядзічы, якая знаходзіцца побач з МКАД, адбылася масавая бойка. Мясцовыя жыхары на BMW X5 атакавалі кіроўцу дастаўкі вады «202». У канфлікт умяшаліся і іншыя экспедытары.

Абодва бакі расказалі сваю версію падзей парталу Onliner.by.

Гісторыя пачалася з таго, што дастаўшчык вады вырашыў не стаяць у заторы на МКАД і паехаў на базу праз вузкую вясковую дарогу. Знакамі дарожнага руху гэта забаронена.

Тым часам у вёсцы BMW X5 заязджаў заднім ходам у гараж. Каб аб'ехаць яго, кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную паласу.

І тут меркаванні разыходзяцца. Кіроўца грузавіка лічыць, што нічога надзвычайнага не адбылося.

А хлопец на BMW X5 мяркуе, што грузавік значна перавысіў хуткасць і пры аб'ездзе ледзь не зачапіў яго сямігадовага сына, які ехаў на веласіпедзе.

У выніку кіроўца BMW X5 падхапіў свайго брата і кінуўся ў пагоню.

Разборкі адбыліся на стаянцы грузавікоў.

«Быў моцны ўдар галавой у твар, у выніку ў мяне выбіты зуб, ідзе кроў з носа», — тлумачыць кіроўца грузавіка. Яго апанент заявіў, што атрымаў страсенне мазгоў.

У тым, хто быў вінаваты, цяпер разбіраецца міліцыя.

18
Павел Ас / Адказаць
07.04.2019 / 06:19
І той і другі заслугоўвае ШТРАФ, а экспедытар яшчж і лішэння правоў. Але цікава куды накіруе гэтыя грошы дзяржава??? На розных "шунявак", ці нарэшце пачне рабіць НАРМАЛЬНЫЯ дарогі, дзе гэта патрэбна????
80
Матёрый / Адказаць
07.04.2019 / 07:56
Доставщики воды обманщики. Вода в Беларуси отличная. Получили они по заслугам.
21
Отож! / Адказаць
07.04.2019 / 08:21
Просто сейчас любой агроколхозник, что смог наворовать на бмв, сразу считает себя как минимум королём дорог и вершителем судеб. Отсюда распухшее чувство собственного величия (ЧСВ) и глупое поведение. Водитель фургона может и не прав, но не дело лезть с ним в драку и наносить повреждения. Полагаю, что надо продать бмв и оплатить адвоката, чтобы срок был меньше.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру