Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з самых вялікіх святаў — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.

Гэтае свята ўстаноўлена ў памяць пра падзею, калі архангел Гаўрыіл, пасланы Богам у горад Назарэт, апавясціў Дзеву Марыю аб бязгрэшным зачацці і нараджэнні ёю Сына. 

Слова «дабравешчанне» азначае «добрая, радасная вестка», вестка пра тое, што пачалося вызваленне чалавечага роду ад граху і вечнай смерці.

Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны. Што праўда, цёплае надвор'е трымаецца ўжо больш за тыдзень.

Таксама па сённяшнім дні меркавалі, якім будзе лета. Калі цёпла, што і лета будзе цёпла. Сёння ж будзе цёпла.

Таксама лічылася, што ў гэты дзень нельга працаваць, тым больш у гародзе. «Дзеўка касу не пляце», — казалі ў народзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0