07.04.2019 / 09:12

30 мяхоў смецця і ўнітаз: вілейчукі прыбралі каля Віліі 3

6 красавіка жыхары Вілейкі зладзілі суботнік.

Прыбралі трыста метраў берагу Віліі. Па словах арганізатараў, прыйшло дзесяць чалавек.

Працавалі тры гадзіны. За гэты час сабралі 30 мяхоў смецця і яшчэ вялікую кучу. Таксама знайшлі пакінуты кімсьці ўнітаз.

1
Алеча / Адказаць
07.04.2019 / 10:18
Калі хлопцы збіралі і восенню, то гэта аставілі зімовыя рыбакі. Унітаз выключэнне. Кажу з асабістага вопыту, бо ў восень і ў весну раблю тое-ж самае з берага возера
2
Жвір / Адказаць
07.04.2019 / 11:06
Буйнагабарытнае ламачча было адмыслова выкінута на беразе, хутчэй за ўсё з-за тых платоў, бліжэйшых падворкаў. А вось астатняе маглі нанесьці й рыбакі, і адпачываючыя на беразе. Дарэчы, на фатцы ня бачна ніводнай сьметніцы, і гэта не спрыяе...:)
0
mikola ramanau / Адказаць
07.04.2019 / 11:06
Treba kab Ulady zrabili *Ab*javu* (-jak na Zahadze)- Kidaes smece-Vjaliki Straf !......Hto brudzic-Karac !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру