07.04.2019 / 09:29

Як сямігадовая амерыканская школьніца прачытала лекцыю пра Беларусь ФОТЫ 7

У англа-амерыканскай мове адно са значэнняў слова «рутс» (множны лік ад слова root — «корань») абазначае «этнічнае паходжанне». У шматэтнічнай Амерыцы пытаннем «каранёў» займаюцца розныя прыватныя групы, аб’яднанні, тэлевізійныя праграмы, а ў тым ліку й школы. Школьнікам змалку настаўнікі прапануюць распытваць бацькоў-дзядоў пра сямейныя «карані» і дзяліцца здабытай ведай на школьных занятках. Такой нагодай пастанавіла скарыстаць сямігадовая Наэля Шэрыдан, каліфарнійская школьніца.

Бацькі Наэлі, Том і Тамара Шэрыдан-Дутко (Тамара з роду Рагалевічаў) да пераезду ў Каліфорнію жылі ў шматэтнічным штаце Нью-Джэрсі. Там і цяпер жывуць іхныя бацькі (а Наэліны дзяды). Шэрыданы часта іх наведваюць.

Ад іх Наэль і чула ці раз пра Беларусь. А калі ў ейнай школе дайшло да выбару тэмы пра «карані», яна адразу ж заявіла, што будзе гаварыць пра Беларусь. Яна запомніла гэтае слова, якое не раз чула ад бабы Іры.

Памагчы Наэлінаму праекту ўзяліся цёця Надзя з цёцяй Лізай. Яны падрыхтавалі для яе адпаведны беларускі народны строй. Наэля любіць такую вопратку, бо яна бачыла яе не раз на колішніх фатаздымках ейнай мамы.

І так лекцыя пра Беларусь прайшла з удачай. Наэліны сяброўкі й сябры выслухалі аповед, пабачылі на карце, адкуль прыбылі ейныя дзяды-прадзеды, а таксама пасмакавалі беларускага шакаладу пад назовам «Дары Палесся».

Янка Запруднік

10
Жвір / Адказаць
07.04.2019 / 09:43
Якая мілата. А беларускія школьнікі мараць падняць Расею з кален...
5
Дед Мороз / Адказаць
07.04.2019 / 11:08
Чотка! Па нашаму! Жыве Беларусь!
1
В. / Адказаць
07.04.2019 / 11:09
Малайчынка, так прыемна, што не забываецца пра свае карані!))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру