10 студзеня ў 19.30 у сталічным Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) пройдзе святочны навагодні канцэрт арганнай музыкі.
Ён арганізаваны ў рамках праекта «Імгненні арганнай музыкі», які рэалізуецца ў гарадах Беларусі пры падтрымцы пасольства Германіі з ліпеня 2008 года па ліпень 2009 года.

Як паведамілі ў пасольстве ФРГ у Беларусі, у праграме канцэрта творы італьянскіх кампазітараў XVI—XVII стагоддзяў Адрыяна Банк’еры, Ладовіка Гросі да Віядана, нямецкага кампазітара і арганіста XVII стагоддзя Хайнрыха Шуца і інш.

Выканаўцы — арганіст, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Неўдах і духавы аркестр у складзе Руслана Курбацкага, Яўгена Місевіча, Сяргея Сямёнава і Аляксея Шаблыкі.

Уваход на канцэрт — вольны.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0