07.04.2019 / 18:39

Спартсмены з «ДНР» выступілі на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Магілёве. Але гэта было ў 2017 годзе абноўлена 16

АБНОЎЛЕНА: Як выявілася, турнір з удзелам прадстаўнікоў «ДНР» праводзіўся ў 2017 годзе. Падобная інфармацыя засталася на захаванай копіі старонкі. На апошніх спаборніцтвах па сучасным пяцібор'і ў Магілёве спартсмены з «ДНР» удзелу не прымалі.

***

Спартсмены з г.зв. Данецкай народнай рэспублікі выступілі на XVII адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах па сучасным пяцібор'і на прызы упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, піша Tut.by.

«Завяршыліся XVII адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па сучасным пяцібор'і на прызы упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Магілёў па традыцыі апынуўся гасцінным, карэктным і гасцінным ды адказным арганізатарам спаборніцтваў. 125 чалавек з Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Данецкай Народнай Рэспублікі сабрала гэта яркая спартыўная падзея, - паведамлялася на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор'і.

У адным з відаў праграмы прадстаўніца ДНР нават заваявала медаль. У спаборніцтвах сярод юніёрак 1997 нараджэння і маладзейшыя бронзавая прызёрка стала Анастасія Шаўчэнка.

5
Аnita / Адказаць
07.04.2019 / 18:44
Могилевские власти-сепаратисты и пятая коллона в Беларуси,то коровы обосраные у них,то зарплаты задерживают,то поддерживают русский талибан.
6
Алесь Радзіміч / Адказаць
07.04.2019 / 18:45
Чыноўнікі-здраднікі сябе выдаюць каб у час х людзі ведалі каго трэба вешаць у першаю чаргу. А тым часам жыхары Беларусі накапліваюць злобу на лукашыстаў і чакаюць гэты час Х...
3
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
07.04.2019 / 18:53
Ох и довыё они с этими ..нээрами, сам возьмёт и наклонит их, жэстачайшэ...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру