Пятро Парашэнка ў эфіры ўкраінскага тэлебачання выклікаў свайго суперніка, Уладзіміра Зяленскага на дэбаты 14 красавіка. 

«14 красавіка, у наступную нядзелю я на Рэспубліканскім стадыёне (НСК «Алімпійскі»), менавіта там, дзе прапанаваў спадар Зяленскі, чакаю яго для правядзення дэбатаў. Думаю, 19:00 ці 20:00 будзе аптымальным часам. Я запрашаю і гледачоў, і ўсе каналы, для таго, каб дэбаты былі праведзены, як гэтага хацеў Уладзімір Зяленскі, каб не даць яму адмовіцца ад гэтай прапановы», - заявіў Парашэнка публічна.

Першапачаткова дэбаты двух кандыдатаў планаваліся на 19 красавіка. Аднак 6 красавіка стала вядома, што на даты з 19 па 21 красавіка на «Алімпійскім» ужо запланавана іншае мерапрыемства — кніжная сустрэча «Вясновы кніжны Медвин», з-за якой дату дэбатаў прыйдзецца перанесці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0