07.04.2019 / 20:48

У Брэсце затрыманы адзін з лідараў ініцыятыўнай групы па барацьбе з акумулятарным заводам Дзмітрый Бекалюк 5

У Брэсце пасля абеду 7 красавіка затрыманы адзін з лідэраў ініцыятыўнай групы па барацьбе з акумулятарным заводам Дзмітрый Бекалюк. Пра гэта паведаміў «БГ» праваабаронца Раман Кісляк.

Сёння пасля кармлення галубоў і прагулкі па цэнтральных вуліцах Брэста Бекалюк пайшоў у Ленінскі РАУС па позве. Яго выклікалі ў якасьці сьведкі па адміністратыўнай справе актывісткі Таццяны Фесікавай — 31 сакавіка яна нібыта раздавала жоўтыя шары на плошчы Леніна.

Пакуль невядома, за што канкрэтна затрымалі Бекалюка - не выключана, што гэта звязана з сённяшняй несанкцыянаванай акцыяй супраць завода. Днём людзі не проста прайшлі па вуліцах Брэста, але скандавалі лозунгі супраць завода.

За апошні тыдзень у Брэсце былі затрыманыя актывіст Майсей Мазько (на яго завялі крымінальную справу, праз 72 гадзіны яго выпусцілі), яго сын Дзяніс Мазько (вечарам у нядзелю яго выпусцілі). У мінулую пятніцу спрабавалі затрымаць Таццяну Фесікаву, але за яе заступіліся людзі. Жанчыне стала дрэнна, яе забралі ў бальніцу.

Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце ўпершыню прайшлі па горадзе, скандуючы «Не заводу!» ВІДЭА

2
Ў_нескладове / Адказаць
07.04.2019 / 21:39
рано или поздно мы вернём страну, и по повестке будут ходить уже они.
1
Вашаимя / Адказаць
07.04.2019 / 22:21
Надо местный референдум проводить.Раз возник такой вопрос. Без налогов можно только то что не портит среду обитания. Слуги народа это понимают?
1
ЯНКА / Адказаць
07.04.2019 / 22:40
★ Я зусім не разумею: чаму гэны завод нельга пабудаваць далёка за горадам, дзе б ён нікому не перашкаджаў? Ці гэта кара гэткая манкуртам..? ★
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру