08.04.2019 / 09:20

Дарожны збор пакуль вырашана не адмяняць 1

Фота Сяргея Зініна

Улады адмовіліся ад скасавання дарожнага збору на няпэўны час. Раней планавалася, што ён будзе адменены з 1 красавіка, паведамляе АНТ.

«Рашэнне да гэтага часу не прынятае. Напэўна, гэта звязана з рэзанансам ў грамадстве, які выклікаў праект. Думаю, гэта апраўдана, каб ўзважыць яшчэ раз усе плюсы і мінусы і прыняць сапраўды кампраміснае рашэнне», — заявіў у каментары тэлеканалу АНТ старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак. 

Праект указа пра змену плацяжоў за ўдзел у дарожным руху быў унесены на разгляд у Адміністрацыю прэзідэнта. Згодна з праектам, меркавалася адвязаць дарожны збор ад тэхагляду. Таксама аўтаўладальнік мог аплочваць збор па месяцах — толькі на той перыяд, калі карыстаецца аўтамабілем.

0
Белка / Адказаць
08.04.2019 / 21:00
Не платили и не будем...только отмена!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру