08.04.2019 / 12:12

«Велком» стане бела-чырвоным і кардынальна змяняе назву 13

Аператар velcom перайменаваны ў А1. Гэта звязана з рэбрэндынгам, які праводзіць яго мацярынская кампанія A1 Telekom Austria Group, каб аператары холдынгу ў розных краінах былі пазнавальныя.

«А1» з’явілася на лагатыпе мацярынскай кампаніі ў 2017 годзе. Так называецца буйны аператар інтэрнэту і сотавай сувязі ў Аўстрыі і самы вялікі актыў холдынгу. Назва А1 азначае «высокую якасць».

Фірмовы колер velcom таксама зменіцца: замест чорна-жоўтага будуць белы і чырвоны.

Галоўны офіс Velcom знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Фота Nemiga.info

30
Ден / Адказаць
08.04.2019 / 12:26
Богатые, чо. Похоронить десятки миллионов, вложенные в узнаваемость бренда. Ради чего?
9
Палыч / Адказаць
08.04.2019 / 12:29
Можа хай ужо стане бел-чырвона-белым?)
22
Аляксей з-пад Менска / Адказаць
08.04.2019 / 12:38
І за чый кошт банкет ?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру