Праваахоўныя органы Украіны затрымалі грамадзяніна Беларусі Артура Кандратовіча, які ў Беларусі падазраецца ва ўдзеле ў акцыі супраць праваахоўных органаў: два гады таму ў Івацэвічах анархісты падпалілі рэкламны шчыт з гербам Міністэрства юстыцыі і надпісам «Сіла закона ў яго выкананніі»., піша Радыё Свабода.

Артур Кандратовіч затрыманы ў Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці на падставе інфармацыі аб тым, што ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Згодна з рашэннем суда беларуса змясцілі ў Кіеўскі следчы ізалятар, дзе ён будзе як мінімум да 5 мая

Ва Украіне ён знаходзіўся на законных падставах — 31 жніўня 2018 года Кандратовіч атрымаў від на часовае жыхарства (гэты дакумент выдаецца толькі на адзін год і штогод мусіць падаўжацца).

Праваахоўныя органы Украіны паінфармавалі сваіх беларускіх калег аб затрыманні Кандратовіча і цяпер чакаюць запыт для ягонай экстрадыцыі.

Як вынікае з судовага рашэння, у Беларусі Кандратовіча абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулаў — часткі 2 артыкула 295-3 (незаконныя дзеянні з прадметамі, заснаванымі на гаручых рэчывах), часткі 3 артыкула 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі) і часткі 2 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

За ўсё гэтыя злачынствы прадугледжваецца пакараньне як у выглядзе абмежавання, так і пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0