Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго перадвыбарчыя дэбаты з дзеючым кіраўніком дзяржавы Пятром Парашэнкам пройдуць на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве 19 красавіка.

Зяленскі таксама заявіў, што задасць пытанне Парашэнку пра тое, калі пачнуцца пасадкі? Ён таксама прапануе ў каментарах дасылаць пытанні да Парашэнкі, якія цікавяць грамадзян.

Напярэдадні кіраўнік Украіны заявіў, што чакае Зяленскага на дэбатах на стадыёне, які змяшчае 70 тысяч чалавек, увечары 14 красавіка.

ЦВК у сваю чаргу запатрабаваў правесці дэбаты 19 красавіка на тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0