08.04.2019 / 13:00

Спявак Дзмітрый Калдун вярнуўся з гастроляў у Дзятлаве з фінгалам ФОТА 19

Беларускі спявак Дзмітрый Калдун 6 красавіка даваў канцэрт у райцэнтры Дзятлава ў Гродзенскай вобласці. Пасля выступу ён выклаў у інстаграме сэлфі з фінгалам. Подпіс да фота быў наступным: «Гастролі па Беларусі ў самым разгары. Спрабаваў праспяваць «Караблі» караоке ў правінцыйным гарадку. Дзякуй удзячным слухачам».

З’явіліся інтэрпрэтацыі, што хтосьці з жыхароў Дзятлава мог пабіцца са спеваком. На справе ўсё атрымалася не настолькі крымінальна, але не менш цікава.

Падчас выступу ў райцэнтры ў зале Дома культуры прапала святло. Калдун быў вымушаны сканчваць канцэрт акустычна.

«Пасля выступу Дзмітрый пайшоў да машыны, на вуліцы было цёмна, ён не заўважыў яму на дарозе, не паспеў сгрупавацца і ўдарыўся галавой аб арэлі, якія не пабачыў у цемры», — расказала піяршчыца Калдуна Юлія Сажына.

Пасля агляду ў бальніцы ў спевака дыягнаставалі вывіх калена, а таксама падазрэнне на страсенне мазгоў.

Дзмітрый Калдун прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні ў 2007 годзе. Там ён заняў найвышэйшае для нашай краіны шостае месца ў конкурсе. Летась Калдун выступаў на мітынгу ў «ДНР» пад аховай аўтаматчыкаў.

ЗП

13
ЯяЯя / Адказаць
08.04.2019 / 13:15
Арэлі, напэўна, гайдаліся і патрапілі літаральна пад вока! Беражыце сябе, Дзмітрый!
7
Белачупакабра / Адказаць
08.04.2019 / 13:20
Гэта затраманы ганарар за выступ у ДНР
4
Vox Populi / Адказаць
08.04.2019 / 13:24
Хлусня)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру