Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Анадалу», паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што канфлікты ў свеце ўспыхваюць у розных кропках: «Сёння створана напружанне зусім побач каля нашых межаў — ва Украіне. У Венесуэле вы ведаеце, што адбываецца (дай бог, каб гэта не перарасло ў нейкі міжнародны канфлікт і сутыкненне). Вы бачыце, што адбываецца ў Лівіі, і гэта толькі пачатак. Вы бачыце і адчуваеце ўжо як грамадзянін Турцыі, што адбываецца побач з вамі — у Сірыі, Іраку, курдская праблема для вас вельмі важная».

Ён выказаў упэўненасць, што раз падобныя канфлікты ўзнікаюць, значыць, яны камусьці патрэбныя. «Мой тэзіс пацвярджае тое, што гэтыя канфлікты ўзнікаюць у краінах з багатымі прыроднымі рэсурсамі, якія займаюць найважнейшае геапалітычнае становішча на карце свету, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Значыць, камусьці патрэбныя гэтыя рэсурсы, хто-небудзь хоча ўплываць на тыя дзяржавы, якія займаюць гэта геаграфічна і стратэгічна важнае становішча».

«Нам, беларусам, гэта трэба? Не! Нават калі мы вельмі зацікаўлены як дзяржава ў прыродных выкапнях, рэсурсах, таму што мы не з'яўляемся глабальным гульцом і не маем імперскай псіхалогіі, каб сілай ўплываць на тую ці іншую дзяржаву і займець гэтыя рэсурсы», — адзначыў ён.

Ён зрабіў выснову, што «ўсё гарыць ад галоўных сусветных гульцоў». «Што гэта за гульцы, — вы іх добра ведаеце. Адны сябе вядуць агрэсіўна, іншыя займаюцца рыторыкай (вельмі шмат крычаць, але тым не менш падліваюць масла ў агонь), трэція маўкліва імкнуцца ўплываць на сітуацыю ў свеце. Але кожны з гэтых гіганцкіх гульцоў мае пэўную мэту. Перш за ўсё гэтую - падзяляй і ўладай», — сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0