08.04.2019 / 14:00

Новыя «Крумкачы» распавялі пра амбітную задачу на гэты сезон 2

krumka.by

У нядзелю ў «Арэна-Сіці» НФК правёў сустрэчу з заўзятарамі. Акрамя прадстаўлення гульцоў і трэнерскага штаба, аўтограф-сесіі, была таксама вызначана мэта на сезон — выхад у вышэйшую лігу. Пра гэта паведамляе сайт клуба.

«Крумкачы» выступалі ў вышэйшай лізе два гады, але былі выключаныя з яе праз праблемы з ліцэнзаваннем і праз запазычасці перад гульцамі. Клуб быў адпраўлены ў другую лігу, заняў другое месца і дамогся павышэння ў класе. Затым БФФ заявіла, што не дапусціць клуб да ўдзелу ў першай лізе, бо каманда з аналагічнай назвай ёсць сярод членаў федэрацыі. У выніку «Крумкачы» змянілі назву на НФК.

Чэмпіянат у першай лізе стартуе ў суботу. НФК першую гульню правядуць з «Оршай».

0
Жвір / Адказаць
08.04.2019 / 18:22
Посьпехаў камандзе. Няхай усе пляны здзейсьняцца. Берагу фірмовы крумкачовы шалік. :)
0
гоблін / Адказаць
10.04.2019 / 21:07
БФФ на мыло! Но зачем столь кардинально менять имя? Раскрученное, узнаваемое. Теперь всё с ноля. Были бы ФК Крумкачы Назаужды
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру