Фота Алены Талкачовай, Tut.by

Фота Алены Талкачовай, Tut.by

Зміцер Дашкевіч падаў заяву ў пракуратуру ў сувязі са знішчэннем 70 крыжоў, якія паставіў летась разам са сваймі сябрамі на грошы, сабраныя людской грамадой.

«Патрабую ад пракуратуры даць адказы на гэтыя пытанні і таксама паведаміць, дзе мы можам забраць 70 крыжоў, якія належаць не дзяржаўным вандалам, а людзям, якія збіралі на іх грошы?» — піша Зміцер Дашкевіч.

Ён звяртае ўвагу на тое, што дэмантаж крыжоў прайшоў без патрэбных дакументаў і юрыдычных рашэнняў.

«Чаму 13 крыжоў ля дарогі Заслаўе — Калодзішчы былі знішчаны за 15 сутак да выстаўленай нам прэтнзіі? Чаму мы не мелі часу абскардзіць рашэнне ў судзе? А мы б яго абскардзілі, бо згодна з пастановай Мінкульта №70 ад 1 снежня 2013 года аб зонах аховы мемарыяла Курапаты: «На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца правядзенне работ па ўшанаванню памяці ахвяр палітычных рэпрэсій» (пункт №9). І гэтыя працы па ўшанаванні памяці — усталёўку крыжоў — грамада рабіла 30 год, пакуль дзяржава Курапаты ігнаравала», — задаецца пытаннем Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0