У 2008 годзе колькасць замоваў авіябудаўнічай кампаніі Boeing Co скарацілася больш чым на палову.
Яшчэ ў 2007 годзе Boeing усталяваў рэкорд для авіябудаўнічай галіны па колькасці замоваў — 1413, паведамляе Газета.ru са спасылкай на Reuters.
А ўжо летась іх было на 53% менш — 662. Колькасць пастаўленых самалётаў у 2008 годзе скарацілася на 15% — да 375, асноўная прычына — страйк супрацоўнікаў кампаніі, які доўжыўся 58 дзён у верасні-кастрычніку.