50-гадовы раней не судзімы мінчук зайшоў у бытавое памяшканне, вырашыўшы што-небудзь з яго скрасці. Там віселі курткі рабочых. У адной з куртак знайшоў кашалёк, у якім былі 150 рублёў, паведамляе гарадская міліцыя.

Акрамя таго, у кашальку знаходзіўся жэтон для паездкі ў метро.

Прычым жэтон ён выкарыстаў ужо ў той ж дзень.

Зламыснік затрыманы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0