08.04.2019 / 15:15

«Стадыён — дык стадыён»: Парашэнка пагадзіўся на дэбаты з Зяленскім у любы зручны для таго час 8

Пятро Парашэнка пагадзіўся на заяўленую яго апанентам, артыстам Уладзімірам Зяленскім дату дэбатаў. Пра гэта заявіў старшыня фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў.

«Дарэчы, Пятро Парашэнка чакае Зяленскага на дэбаты, па сутнасці, і 14 красавіка, і 19 красавіка. Як гаворыцца, «стадыён — дык стадыён», — сказаў Герасімаў, нагадаўшы тым самым, што прэзідэнт першапачаткова згаджаўся з усімі патрабаваннямі суперніка па перадвыбарнай гонцы.

Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што мае намер сустрэцца з Зяленскім 14 красавіка, аднак пазней артыст назваў дату 19 красавіка.

4
yan / Адказаць
08.04.2019 / 15:22
Зеленский как заяц - не придет. А может он кролик?. Трус па беларуску.
9
мясцовы2 / Адказаць
08.04.2019 / 15:32
Калі клоўн водзіць прэзідэнта краіны за нос як шчанюка, то хто тады прэзідэнт?
7
Усяслаў / Адказаць
08.04.2019 / 15:39
"Куля ў лоб, дык куля ў лоб"
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру