08.04.2019 / 16:17

Трохгадовае дзіця заблакавала iPad на паўстагоддзя 4

@eosnos

Журналіст New Yorker Эван Оснас раптам даведаўся, што яго планшэт Apple iPad заблакаваны на бліжэйшыя 48 гадоў. Гэта адбылося пасля таго, як мужчына пакінуў свайго трохгадовага сына сам-насам з прыладай, паведаміў ён у твітары.

Оснас звярнуўся да падпісчыкаў па параду. «Эм, гэта падобна на фейк, але так выглядае сёння наш iPad, пасля таго як яго (шматкроць) спрабавала разблакаваць трохгадовае дзіця. Ёсць ідэі?» — напісаў ён. Да публікацыі журналіст прыклаў фатаграфію, на якой паказана, што iPad заблакаваны і будзе даступны для ўваходу толькі праз 25 мільёнаў 536 тысяч 442 хвіліны.

Многія пастараліся падказаць журналісту варыянты вырашэння праблемы. Часцей за ўсё згадвалася неабходнасць пераўсталяваць аперацыйную сістэму на планшэце і аднавіць дадзеныя з рэзервовай копіі. Але некаторыя прапанавалі не спяшацца з аднаўленнем і пачакаць 48 гадоў. Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што такім чынам у бацькі ёсць выдатны падарунак на 52-годдзе сына.

2
Казік / Адказаць
08.04.2019 / 16:28
Мяркуючы па здымку, там не-retina і іос да 7-й версіі, значыць першы іпад. Даўно наспеў час абнавіць)
1
Šarkoŭski pan / Адказаць
08.04.2019 / 16:43
"Apple" яго прапанаваць трэба. Для рэкламы ці ў музей. За два новых.

1
Максим Дизайнер / Адказаць
09.04.2019 / 11:24
Казік,

Ну, да. Ретины и последние айфоны - это только для Беларуси. В стоптанных грязных сапогах и облезлой дубленке, зато на новом паркетнике KIA.  А американцам и первой версии хватит.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру