08.04.2019 / 16:27

У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары 15

Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага, паведамляе «Радыё Свабода».

president.gov.ua

У выбарчым штабе кандыдата на прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага адказалі на заклік кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў другім туры выбараў не галасаваць за актора і бізнэсоўца, які заняў першае месца па выніках першага туру галасаваньня.

«Ну ў вас жа (у Беларусі) свабода слова. Кожны мае права казаць, што лічыць неабходным», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Разумкоў, паліттэхноляг Уладзіміра Зяленскага, адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да закліку Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць за Ўладзіміра Зяленскага. Больш дэтальна ацэньваць выказваньні кіраўніка Беларусі Дзьмітры Разумкоў адмовіўся.

У сваю чаргу палітоляг Аляксандар Палій, якога лічаць адным з сябраў групы паліткансультантаў дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны, мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка выказаўся як сябар Пятра Парашэнка:

«Ён сказаў, як ёсьць, і як сябар. Магчыма, ягоная заява паўплывае на выбар усходніх украінцаў у другім туры галасаваньня».

У інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: ён схільны думаць, што на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне пераможа дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Я схільны думаць, што прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка

11
Казік / Адказаць
08.04.2019 / 16:36
Лукашэнка ведае толк у выбарах
28
Туш / Адказаць
08.04.2019 / 16:40
Дзіўна, што ўся старая гвардыя, беларуская (улада і старая апазіцыя), украінская, расійская(украінскім крытыкам Зяленскага яны слова даюць свабодна), усе ў адзін голас не падтрымліваюць Зяленскага. Маўляў, малакасос, палітычнага досведу няма, ды куды ён лезе, клоўн, вас тут не стаяла.   Наводзіць на думкі.
31
Vox Populi / Адказаць
08.04.2019 / 16:42
Ну вось, той-каго-нельга-называць и выдаў свайго сябра, будучага дыктатара) 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру