08.04.2019 / 16:59

Акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ў маі 11

Акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ўжо ў маі. Пра гэта губернатар Брэсцкай вобласці заявіў на сустрэчы са студэнтамі ПалесДУ, піша «Медыя-Палессе».

Анатоль Ліс.

Тэму будаўніцтва пад Брэстам завода па вытворчасці свінцовых акумулятараў Анатоль Ліс агучыў сам.

— Я неаднаразова выступаў на гэтую тэму і вам сёння скажу, што завод гэты будзе адкрыты ўжо ў маі, — заявіў Анатоль Ліс. — Гэта сур'ёзны інвестыцыйна-інавацыйны праект, у рэалізацыю якога ўкладзеныя велізарныя грошы. Ён прайшоў усе экспертызы, такія як экалагічная. Ніхто не дазволіў бы будаўніцтва завода, які б ўплываў на экалогію горада, тым больш абласнога цэнтра. Сёння ў Польшчы, Германіі такія заводы працуюць. А мы купляем там акумулятары за валюту. Што, мы дурнейшыя за іх, свае не можам зрабіць?

Кажучы пра лідараў пратэстнага руху, кіраўнік вобласці выказаў здагадку, што яны такім чынам зарабляюць сабе палітычны капітал, рыхтуюцца да маючых адбыцца выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады.

1
Жвір / Адказаць
08.04.2019 / 17:14
Прыйдзе час, і ўвесь берасьцейскі электарат, у адзіным парыве, пабяжыць на датэрміновыя выбары сваёй любай улады...
4
Перфекцыяніст / Адказаць
08.04.2019 / 17:58
Насамрэч дурнейшыя, менавіта ты. Якія інавацыі ў свінцовых назапашвальніках? AGM хоць будзе?
20
Матёрый / Адказаць
08.04.2019 / 18:07
Пусть строят. Заработает в мае? Кто туда пойдёт работать? Те кто протестует.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру